Мінгарвыканкам выставіў ультыматум гандлярам
Улада выставіла ультыматум мінскім прадпрамальнікам. Калі яны за суткі не прыбяруць снег вакол гандлёвых пляцовак і не пасыплюць соллю сцежкі і прыступкі, іх прыкрыюць, пішуць "Мінск-Навіны".
"Мінчукі скардзяцца", — аргументуюць сваё рашэнне чыноўнікі. І заклікаюць стучаць на тых, хто не прыбірае снег: "Калі вы сталі сведкамі сабатажу..."