Міліцыя дапытала маці беларуса, які ваюе ў Данбасе за сепаратыстаў

Яго маці ў Салігорску 4 чэрвеня выклікалі ў міліцыю, паведамляе Радыё Свабода. Па словах Жанны Шчукі, міліцыянты распытвалі яе пра дзейнасць сына, пра тое, ці не збіраецца ён адмаўляцца ад грамадзянства. Маці сказала, што не ведае, чым займаецца Ігар: "Адкуль я ведаю, чым ён там займаецца? Я ж яго ня бачу. Ён мне можа адно сказаць, а сам рабіць нешта іншае".



Маці нацбола ў міліцыю выклікалі пасля публікацыі на сайце "Свабоды" вялікага інтэрвію з Ігарам Шчукам.



Сам Шчука родам з Салігорска, але дома не жыве. Ён актыўны прыхільнік расійскай нацыяналістычнай партыі нацболаў. У Расіі яго арыштоўвалі за ўдзел у акцыях нацболаў, у Беларусі яго спрабавалі забраць у войска, але адпусцілі па стане здароўя.



Фота — vk.com