Мэр Дняпра — пра крымінальную справу ў Беларусі: "Я дурняў не заўважаю"
Мэр Дняпра Барыс Філатаў лаканічна пракаментаваў Еўрарадыё крымінальную справу, якую на яго пачалі ў Беларусі.
"Я дурняў не заўважаю. Трэба працаваць", — сказаў Філатаў.
Як распавядала Еўрарадыё, 10 лютага Генпракуратура пачала крымінальны пераслед Філатава за "распальванне міжнацыянальнай варожасці". Нагодай стала замена дзяржаўнага беларускага сцяга ля мэрыі на нацыянальны бел-чырвона-белы.
МЗС Беларусі выступіла з нотай пратэсту з гэтай нагоды. На што Філатаў заявіў, што сцягі нацыянальных суполак вывешвае моладзь Дняпра, якая не падпарадкоўваецца мэру.