Мексіканская паліцыя ахоўвае расіяніна, якога спрабавалі лінчаваць

Мексіканская паліцыя ахоўвае расіяніна, якога спрабавалі лінчаваць

Улады мексіканскага горада-курорту Канкун узялі пад ахову расіяніна Аляксея Макеева, які пацярпеў пасля нападу групы раз’юшаных мясцовых жыхароў. Людзі хацелі ўчыніць свой суд Лінча пад замежнікам, які размяшчаў у інтэрнэце абразлівыя відэаролікі. Расіянін нападаў на вуліцы на мінакоў і здзекваўся з іх, здымаючы свае дзеянні на відэа, а потым выкладваў гэтыя ролікі на Youtube.

Цяпер Макееў, якога моцна збілі нападнікі, знаходзіцца ў лякарні. Яго пагрузілі ў штучную кому, але небяспекі для жыцця няма, перадае ВВС са спасылкай на расійскія СМІ.

Паведамляецца таксама, што падчас нападу на яго дом Макееў паспеў ударыць нажом аднаго з маладых людзей, якія яго атакавалі. Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што на паводзіны Макеева неаднаразова паступалі скаргі і цяпер вядуцца перамовы пра яго дэпартацыю.

У расійскім сегменце інтэрнэту Аляксей Макееў стаў вядомы яшчэ ў 2013 годзе пасля публікацыяў ролікаў пра напады на мінакоў у горадзе Электрасталь.