Масавыя затрыманні прайшлі на "Паліміры" ў Наваполацку
Завод "Палімір" / belchemoil.by
Масавыя затрыманні прайшлі на заводзе "Палімір" у Наваполацку. Сілавікі прыйшлі ў праектна-канструктарскую службу прадпрыемства. Яе супрацоўнікаў забралі з працоўных месцаў.
Гэта адбылося 6 верасня. Пасля размоваў і ператрусаў некалькі чалавек не выйшлі на працу, паведамляе паблік "Нафтан супраць экстрэмізму".
Сярод затрыманых былі як супрацоўнікі праектна-канструктарскай службы, гэтак і іншых падраздзяленняў.