"Малюся за вас, за ўсю Беларусь" — Папа Францішак
Папа Францішак / vaticannews.va
Папа Францішак звярнуўся да беларусаў. Біскуп Аляксандр Яшэўскі, які прымае ўдзел у Генеральнай асамблеі сіноду біскупаў у Ватыкане і прадстаўляе там Беларусь, папрасіў пантыфіка сказаць некалькі словаў для сваіх суайчыннікаў.
“Вітаю ўсіх вас, — кажа на відэа Папа Францішак. — Няхай Пан шчодра вас благаславіць. Малюся за вас, за ўсю Беларусь і вы маліцеся за мяне”.
У 2020-м пантыфік выказваў заклапочанасць сітуацыяй у нашай краіне. У лістападзе 2021-га згадваў пра міграцыйны крызіс у РБ.