Маладзечанскага праваабаронцу Алеся Капуцкага прызналі палітвязнем
Праваабаронцы прызналі палітвязнем свайго маладзечанскага калегу Алеся Капуцкага.
Яго затрымалі 17 снежня 2021 года і ўжо тройчы каралі адміністрацыйным арыштам за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у сацсетках. Агулам Капуцкі знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за месяц.
"Арышт Алеся Капуцкага мы таксама звязваем з пераследам вядомага ў сваім рэгіёне праваабаронцы за шматгадовую дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека і асноўных свабод", — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.
Дакумент падпісалі Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, праваабарончы цэнтр "Вясна", "Прававая ініцыятыва", Lawtrend, Беларускі ПЭН-цэнтр і Беларускі Хельсінкскі камітэт.