Махляра злавілі падчас спробы здаць экзамен у ДАІ

Махляра злавілі падчас спробы здаць экзамен у ДАІ

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска затрымалі 25-гадовага маладога чалавека, якога падазраюць у махлярстве. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, праваахоўнікі шукалі яго чатыры гады, а злавілі вельмі неспадзявана.

З 2012 года хлопец падманваў людзей, з якімі знайміўся праз інтэрнэт: браў у іх грошы на набыццё бытавой тэхнікі і знікаў. Увесь гэты час ён хаваўся ў Расіі — і раптам аб’явіўся на сваёй малой радзіме, у Оршы. Туды малады чалавек прыехаў здаваць экзамен кіравання ў ДАІ, дзе яго і затрымалі.

Пакуль вядома, што ад яго дзеянняў пацярпелі два чалавекі, але ахвяраў у махляра магло быць і болей. Цяпер на яго завялі крымінальную справу паводле артыкула 209 КК (Махлярства).