Магія лічбаў: ці можна давяраць "сацыялогіі ў канцлагеры"
Філіп Біканаў / Асабісты архіў
Што думаюць беларусы? Праўладныя і незалежныя апытанкі паказваюць прынцыпова розныя лічбы. Дык мала таго: адрозніваюцца (хаця і нязначна) і дадзеныя ад розных незалежных сацыялагічных службаў. Каму верыць?
Ды і ўвогуле: ці можна верыць "сацыялогіі ў канцлагеры", калі людзі абсалютна свядома асцярожнічаюць, баючыся, што іх вылічаць і кінуць у ізалятар? Пра гэта размаўляем з сацыёлагам Філіпам Біканавым.