Магілёўскія суды разгледзелі 455 спраў за "распаўсюд экстрэмізму"
У Беларусі працягваюць лавіць "экстрэмістаў" / pixabay.com
Суды ў Магілёўскай вобласці за 2023 год разгледзелі 455 спраў за "распаўсюд экстрэмізму". У 2022-м іх было на 57% менш.
Вядома, што ў Брэсцкай вобласці за 11 месяцаў года зарэгістравалі 583 "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".
Часам самі сілавікі прызнаюць, што ўдзельнічаюць у рэпрэсіях, а "экстрэмісты" — "людзі цалкам добрапрыстойныя".