Лукашэнку паказалі, як жывуць на палігоне ў Беларусі расійскія вайскоўцы
"Узорна-паказальны намёт" расійскіх вайскоўцаў на палігоне ў Беларусі / president.gov.by
6 студзеня Аляксандр Лукашэнка прыехаў на Абуз-Лясноўскі палігон пад Баранавічамі. Там яму паказалі, як жывуць на палігоне ў Беларусі расійскія вайскоўцы. Некаторыя намёты, у якія заходзіў Лукашэнка, выглядаюць проста "ўзорна-паказальнымі". Нават расійская газета "Красная звезда" ляжыць на кожнай тумбачцы.
Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з расіянамі. Расійскім вайскоўцам падарылі беларускія індывідуальныя медыцынскія аптэчкі. Лукашэнка лічыць, што яны "лепшыя за натаўскія".
president.gov.by