Лукашэнка — Пуціну: Беларусь і Расія заўсёды будуць разам
У Мінску праходзіць сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка назваў прыезд Уладзіміра Пуціна ў Беларусь у святочныя дні сімвалічным. "Гэта сімвалізуе нашае адзінства, гаворыць пра тое, што мы як былі тады разам, так і заўсёды будзем разам", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Падчас наведвання з Пуціным новага будынку музея Вялікай Айчыннай вайны кіраўнік Беларусі назваў расійскага прэзідэнта "кіраўніком брацкай дзяржавы, самага надзейнага партнёра Беларусі".
Фота — ria.ru