Лукашэнка правёў чарговыя перамовы з амерыканцамі

Джон Коўл на сустрэчы з Лукашэнкам

Джон Коўл на сустрэчы з Лукашэнкам / прэс-служба Лукашэнкі, кадр з відэа

11 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў чарговыя перамовы з амерыканскай дэлегацыяй. Яны працягваліся 5 гадзін і тычыліся вызвалення палітвязняў.

З амерыканскага боку на перамовах галоўнай фігурай быў Джон Коўл, намеснік спецпасланіка Трампа Кіта Келага.

Папярэдняя сустрэча Лукашэнкі з амерыканцамі адбылася ў чэрвені. У выніку яе былі вызваленыя Сяргей Ціханоўскі і яшчэ шэраг палітзняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.