Лукашэнка пра ўвядзенне Расіяй рэжыму памежнай зоны: Палітычны выпад

Лукашэнка пра ўвядзенне Расіяй рэжыму памежнай зоны: Палітычны выпад

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў увядзенне Расіяй на мяжы з Беларуссю рэжыму памежнай зоны. Падчас сустрэчы "Вялікая размова з прэзідэнтам", якая праходзіць у пятніцу ў Мінску, ён заявіў, што гэта выключна палітычны выпад і рабіць гэтага было нельга. Кіраўнік Беларусі лічыць, што такія "бяздумныя, нескаардынаваныя крокі" Масквы пагаршаюць беларуска-расійскія адносіны.

Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўвядзенне нашай краінай 5-дзённага бязвізавага рэжыму для жыхароў 80 краін (пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск) не можа ўяўляць пагрозы для нацыянальнай бяспекі Расіі.