Лукашэнка пра беларуска-расійскую мяжу: Можна ж адхапіць кавалак чужой тэрыторыі

Аляксандр Лукашэнка назваў насцярожвальным той факт, што Расія абазначыла рэперныя пункты, акрэсліваючы памежную зону з Беларуссю. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і прэсы 3 лютага.
Як заявіў кіраўнік Беларусі, гэта нагадвае дэлімітацыю дэмаркацыі мяжы, а гэта мусіць адбывацца праз перамовы. "Мы не дамовіліся, як будзе на мапе мяжа праходзіць, на мясцовасці. Вы ж можаце залезці на чужую тэрыторыю і адхапіць кавалак чужой мяжы", — абурыўскя Лукашэнка.
На яго думку, расіяне не пойдуць на далейшае абвастрэнне гэтай праблемы.