Лукашэнка пагражае ўдзельнікам маршу "Бязвыбары-2025", які прайшоў у Варшаве

Лукашэнка пагражае ўдзельнікам маршу "Бязвыбары-2025"

Лукашэнка пагражае ўдзельнікам маршу "Бязвыбары-2025" / Euroradio

Лукашэнка на сваёй прэс-канферэнцыі заявіў, што высветліць асобы ўдзельнікаў варшаўскага маршу супраць "выбараў", а таксама пагражаў іх сваякам у Беларусі.

Журналіст агенцтва "Франс Прэс" расказаў, што ў Варшаве праходзіць масавы мітынг, але Лукашэнка запярэчыў, што гэтае мерапрыемства зусім не такое масавае, як яго спрабуюць прадставіць у заходніх СМІ: з ягоных слоў, там "дзясяткі, а не тысячы".

— Не смяшыце людзей. Я ведаю, як гэты мітынг рыхтаваўся. Няма там мітынгу, бо прыпыненае фінансаванне, Трамп не даў грошай, — сказаў Лукашэнка.

@euroradio.lite У Варшаве праходзіць шэсце беларусаў, дзе яны разгарнулі вялічэзны БЧБ-сцяг! #беларусь #варшава ♬ Epic Victory Cinematic Heroic Trailer - EpicMenn

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.