Лукашэнка: Ніхто нас не акупіруе, ніякай вайны не будзе!

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў публікацыі і выказванні наконт таго, што Расія можа ўвесці войскі ў Беларусь і акупаваць нашу краіну. У пятніцу ў Мінску ў будынку БелЭкспа праходзіць сустрэча "Вялікая размова з прэзідэнтам".
"Ніхто нас не акупіруе, ніхто войскі не ўвядзе, ніякай вайны не будзе! Мы проста хочам абараняць нашу незалежнасць. Мы хочам людзьмі звацца!", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы не Украіна, мы не антырасійскія, мы не імкнемся ў NATO", — заявіў Лукашэнка. Ён адзначыў, што не хацеў бы, каб канфлікт, які існуе паміж Беларуссю і Расіяй "наверсе" апусціўся да простых людзей. Паводле яго слоў, "прэзідэнты Лукашэнка, Пуцін прыходзяць і сыходзяць, а народы застаюцца".