Лукашэнка: Ляцелі на адным крыле, куды прыляцелі, вы ведаеце...

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы "Вялікая размова з прэзідэнтам", якая ў пятніцу праходзіць у Мінску ў будынку БелЭкспа, адказаў на пытанні пра тое, ці ўдасца захаваць шматвектарную палітыку.
"У нас не ўсё атрымалася з гэтай шматвектарнасцю... Ляцелі на адным крыле, куды прыляцелі, вы ведаеце...", — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, у Беларусі няма іншага шляху, як развіваць шматвектарную палітыку. "Мы павінны сябраваць з усімі нашымі суседзямі... Яны для нас не чужыя", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на сустрэчы пытанне шматвектарнай палітыкі Беларусі яшчэ прагучыць.