“Літвінізм”: адкуль “растуць яго ногі” і чаму ён так палохае літоўцаў — эфір

Пётр Рудкоўскі / Еўрарадыё
Напружанасць у адносінах паміж літоўскім грамадствам і беларусамі (найперш тымі, якім прыйшлося шукаць прытулку ў Літве пасля вымушанага выезду з Беларусі) пачалася раптоўна недзе крыху больш за год таму. Нечакана выявілася, што сярод беларусаў нібыта пашыраныя ідэі так званага літвінізму і гэты літвінізм нясе пагрозы не толькі літоўскай ідэнтычнасці, але і самой літоўскай дзяржаўнасці!
Што з сябе ўяўляе ідэалогія літвінізму і ці існуе такі рух увогуле? Якая ў раздзмуванні пагрозы літвінізму роля спецслужб і ці не перабольшваем мы іх здольнасці? Ці блізкі ўвогуле сучасным беларусам той літвінізм і што рабіць, каб вярнуць добрыя адносіны з літоўцамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае філосаф, палітолаг, доктар Пётр Рудкоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.