Літва таксама забараніла трансляцыю "Беларусь 24"
 
  Літва таксама забараніла трансляцыю "Беларусь 24", паведамляе Delfi. Раней такую забарону ўвяла Эстонія.
Разам з беларускім прапагандысцкім тэлеканалам пад забарону ў Літве трапілі “РТР Планета”, “НТВ Мир” (а таксама “НТВ Мир Балтика”), “Россия 24” и “TV Centre International” (TVCI). Прычынай такога рашэння называецца “распальванне вайны і распаўсюд дэзынфармацыі”. Яно пачало дзейнічаць 25 лютага.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
