Літва разглядае рост уплыву Кітая ў Беларусі як пагрозу
У Вільні ўважліва сочаць за беларуска-кітайскімі дачыненнямі / sb.by
Літва разглядае рост уплыву Кітая ў Беларусі як пагрозу. Пра гэта падчас выступу ў парламенце заявіў прэм’ер-міністр Гінтаўтас Палуцкас. Ён пералічваў знешнія выклікі, якія стаяць перад Літвой. Сярод іх Палуцкас назваў і стратэгічнае партнёрства КНР з Расіяй.
"У такіх умовах для Літвы важная адзіная пазіцыя краін Еўрасаюза і NATO у дачыненні да Кітая", — сказаў літоўскі прэм'ер.
Новы ўрад Літвы (як вядома, у ім шмат крытыкаў Аляксандра Лукашэнкі) абяцае праводзіць "актыўную, канструктыўную і прадказальную знешнюю палітыку". Ён будзе падтрымліваць Украіну да яе перамогі.
У Мінску, відаць, спадзяюцца на перамовы з новымі ўладамі Літвы. У Вільні лічаць, што галоўная мэта "Беларускалья", які падаў іск на 12 млрд долараў супраць Літвы, не столькі пакрыццё шкоды, колькі поўная адмена санкцый.