Літоўскія мытнікі знайшлі ў грузавым цягніку з Беларусі чарговую кантрабанду
Цыгарэты былі схаваныя пад друзам / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Літоўскія мытнікі знайшлі ў грузавым цягніку з Беларусі чарговую кантрабанду. Цыгарэты беларускай вытворчасці былі схаваныя ў вагоне з друзам. Іх знайшлі з дапамогай сістэмы рэнтгенаўскага кантролю. Груз ацанілі на суму больш за 100 тысяч еўра, паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба.
Цягнік рухаўся праз Літву транзітам у Калінінградскую вобласць РФ.
facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba