Лідар АГП Мікалай Казлоў пачаў адбываць трохмесячны арышт
Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў пачаў адбываць трохмесячны арышт, паведамляе партыйная прэс-служба. Апазіцыйны палітык быў асуджаны яшчэ ў жніўні за "разгалошванне даных дазнання". 28 снежня прысуд набыў сілу.
Казлоў неаднаразова адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні на допытах у Следчым камітэце. Туды яго выклікалі па "справе Каардынацыйнай рады".
У аўторак Мікалай Казлоў сам прыйшоў у Цэнтральнае РУУС Мінска па позве. Яго праводзілі сябры.
"Я не збіраюся нікуды з'язджаць, не маю намеру пакідаць сваю краіну, — сказаў палітык. — Прайду гэты шлях разам з беларусамі".
Беларускія праваабаронцы прызналі Казлова палітвязнем.
Мікалая Казлова (справа) праважаюць сябры / facebook.com/unitedcivilparty