Латвія вылучае 30 тысяч еўра на дапамогу рэпрэсаваным беларусам
На сустрэчы ў Рызе / t.me/tsikhanouskaya
Міністэрства замежных справаў Латвіі вылучыла 30 тысяч еўра на дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Пра гэта стала вядома падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Рыгу. Сродкі пойдуць на лячэнне, рэабілітацыю і іншыя патрэбы былых палітвязняў і іх сем’яў.
Падчас перамоваў лідарка дэмсілаў Беларусі заклікала латвійскіх палітыкаў далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня. Акрамя таго, Ціханоўская сустрэлася са спікеркай парламента Латвіі Дайгай Міерыняй і прапанавала падпісаць Мемарандум аб супрацы паміж Парламентам Латвіі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.