Кваліфікацыю адваката, які абараняе Пачобута, прызналі "не цалкам адпаведнай"

Кваліфікацыю адваката, які абараняе Пачобута, прызналі "не цалкам адпаведнай"

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці прызнала "не цалкам адпаведнай патрабаванням заканадаўства" кваліфікацыю Аляксандра Бірылава

Бірылаву далі паўгода на выкананне рэкамендацый камісіі, паведамляе прэс-служба Мінюста. Пасля гэтага ён будзе павінен зноў прайсці атэстацыю. Ліцэнзіі яго не пазбавілі.

Бірылаў абараняе інтарэсы палітвязня Анджэя Пачобута — актывіста непрызнанага Саюза палякаў.

У Беларусі цягам апошняга года адвакатаў, якія ўдзельнічаюць у палітычных працэсах, нярэдка пазбаўляюць ліцэнзій. напрыклад, пазбавілі ліцэнзій адвакатаў Віктара Бабарыкі, падчас судовага працэсу без адваката застаўся Сяргей Ціханоўскі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.