Крывавыя грошы: як доўга Расія зможа плаціць за вайну ва Украіне — эфір

Міхаіл Круціхін / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

Міхаіл Круціхін / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

Не сакрэт, што менавіта “нафтагазавыя прыбыткі” дазвалаюць Крамлю шчодра аплочваць усе свае войны, як класічныя, так і інфармацыйныя ды гібрыдныя. А таксама аплочваць працу лабістаў на Захадзе, агентаў уплыву, сакрэтных агентаў, наёмных забойцаў і іншых “вагнераўцаў”. Пры татальнай залежнасці краін ЕС ад расійскіх нафты ды газу можна было не хвалявацца, што гэтая валютная рэчка перасохне. Але вайна ва Украіне сітуацыю змяніла. Найперш у тым, што ЕС пачаў адмаўляцца ад расійскіх нафтагазавых паставак, і кошты на нафту пачалі рэзка падаць…

Што сёння адбываецца на сусветным нафтагазавым рынку — і як гэта адбіваецца на прыбытках Масквы? Ці варта разлічваць на тое, што кошты на нафту будуць падаць, і наколькі гэта балючы ўдар па бюджэце Расіі і яе ваенных амбіцыях? Ці можна казаць, што гэта Еўропа і Захад агулам плацяць за вайну ва Украіне, набываючы расійскія нафту і газ, і што там з расійскім ценявым флотам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт нафтагазавага рынку Міхаіл Круціхін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.