"Крыпта-мільянер" пахваліўся новай дзяўчынай — але тая злавіла яго на хлусні

Абуральны твіт паглядзелі 17 млн карыстальнікаў

Абуральны твіт паглядзелі 17 млн карыстальнікаў / x.com

"Крыпта-мільянер" апублікаваў фота "сваёй новай дзяўчыны". Ёй гэта не спадабалася — яна расказала, што насамрэч не сустракаецца з гэтым мужчынам, а за фотасесію ёй заплацілі $400.

Нік О’Ніл прадстаўляецца ў сацсетках прадпрымальнікам у сферы крыптавалютаў. Сваім твітам ён дэманструе паспяховае жыццё: новая дзяўчына, новая яхта і мільёны.

Але Карсін Бэйлі — тая самая дзяўчына з фота — пабачыўшы твіт, заявіла, што ніякіх рамантычных адносінаў з О'Нілам у яе няма. Яна мадэль, проста паўдзельнічала ў фотасесіі і атрымала за гэта ганарар. І, дарэчы, публікацыю з ёю не ўзгаднілі.

Ці сапраўды "крыпта-мільянеру" належыць яхта — яна не ўдакладніла. Але людзі ацанілі прызнанне дзяўчыны і пачалі разважаць пра пыл, які "крыпта-мільянеры" пускаюць у вочы, каб завабіць людзей укладацца ў іх праекты.

"Гэта быў для мяне вельмі важны ўрок, — піша Бэйлі. — Ніякія грошы не вартыя таго, каб адступацца ад свайго маральнага компаса". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.