Крымінальная зводка МУС: яшчэ два чалавекі забітыя падчас п’янай сваркі

Крымінальная зводка МУС: яшчэ два чалавекі забітыя падчас п’янай сваркі

Два чарговыя забойствы на глебе п’яных сварак трапілі ў свежую зводку Міністэрства ўнутраных справаў. Першы інцыдэнт здарыўся раніцай 15 сакавіка ў вёсцы Церахі Шчучынскага раёна. 49-гадовая раней судзімая жанчына, якая ў той момант была нецвярозай, забіла свайго 52-гадовага мужа. Абодва нідзе не працавалі. Жанчына затрыманая.

У той жа дзень у Гомелі знайшлі труп непрацоўнага мясцовага жыхар 1952 года нараджэння ў яго ўласнай кватэры. Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы, прычынай смерці стала спалучаная траўма галавы і цела. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 59-гадовы жыхар вёскі Сялішча Добрушскага раёна. Мяркуецца, што сутычка адбылася падчас п’янай сваркі.