Круглы стол: ці магчымы ён і пры чым тут Трамп, вайна і палітвязні — эфір

Вадзім Пракоп'еў / Еўрарадыё
Прапанова аб “круглым стале” з рэжымам Лукашэнкі, якую агучыў дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі прадстаўніку адміністрацыі Трампа падчас свайго візіта ў Вашынгтон, выклікала шмат крытыкі. З розных бакоў. І ў тым ліку ад прыхільнікаў перамоў з рэжымам. Пачалі нават казаць, што гэтая ідэя ставіць пад пагрозы перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам і, як вынік, новыя вызваленні палітвязняў.
Што ў прапанове “круглага стала” непрыймальнае для Пракоп’ева і якія пагрозы ён бачыць у самой гэтай ідэі? Чым быў выкліканы ліст фракцыі “Беларусы” да Святланы Ціханоўскай напярэдадні Канферэнцыі “Новая Беларусь” і чаму менавіта цяпер фракцыя вырашыла праявіць хоць нейкую актыўнасць? Ці варта разлічваць на станоўчы вынік ад візіту Сяргея Ціханоўскага ў ЗША і Канаду і якая роля ў гэтым праекце выпала Пракоп’еву? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.