Краіны Балтыі і Польшча заклікаюць ЕС забараніць грузаперавозкі ў РБ і РФ
Міністры транспарту краін Балтыі (Літвы, Латвіі, Эстоніі) і Польшча заклікаюць ЕС забараніць грузаперавозкі ў Беларусь і Расію, а таксама з гэтых дзяржаў — па аўтадарогах. Прапануецца абмежаваць і заход расійскіх суднаў у парты Еўрасаюза. Сумесны ліст накіраваны ў Еўракамісію. У ім падкрэсліваецца, што "толькі сумесныя меры могуць даць адчувальныя вынікі".
Падкрэсліваецца, што новыя абмежаванні для Беларусі і Расіі сталі б адказам на агрэсію супраць Украіны.