Кошты да нябёсаў, яшчэ больш бульбы і пакістанскія айцішнікі ў Беларусі — эфір

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
Беларускія клубніцы даражэйшыя за грэцкія, а кошты на кабачкі, якія восенню нікому за дарма не патрэбны, у паўтара разы перавышаюць кошт ананасаў? Гэта яшчэ нічога! Вось жыхары Магілёва, напрыклад, днямі бачылі іранскія кавуны, якія прадавалі танней за нашу бульбу.
Мо, так і трэба?
Пакуль беларусы з жахам абмяркоўваюць кошты на рынках, золатавалютныя рэзервы краіны ставяць новыя рэкорды, а курсы долара і еўра зноў падаюць.
Як паўплывае звальненне 18 тысяч працаўнікоў БЧ на эканоміку Беларусі? Ці прамяняюць пакістанскія айцішнікі родны край на дзяржаву, у якой не шануюць уласных праграмістаў?
Наколькі шчыльным можа быць эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая? Ці можна верыць у абяцанні прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына пра павышэнне дабрабыту і дасягненне высокіх стандартаў жыцця насельніцтва нашай краіны ў агляднай будучыні? 67 тысяч замежнікаў "без віз" ад пачатку года наведалі Беларусь — што далей?
Самыя гарачыя навіны беларускай эканомікі ў эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
Эфір пачнецца ў 15:00 па мінскім часе. Задавайце свае пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.