Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася да 1222 чалавек

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася да 1222 чалавек

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася да 1222 чалавек. Праваабаронцы дадалі ў спіс яшчэ трох чалавек — Андрэя Сяргеенкава, Аляксандра Сакалоўскага і Дзмітрыя Падлобнікава. Яны лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Сяргеенкаў асуджаны за супраціўленне міліцыянеру да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам на 3 гады і 6 месяцаў. Увечары 9 жніўня 2020-га ён распыліў слёзацечны газ у бок сілавікоў, якія яго спрабавалі затрымаць.

Сакалоўскі па тым жа артыкуле асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Ён аказаў супраціў міліцыянеру, які затрымліваў яго за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі на навушніках.

Падлобнікаў асуджаны за "гвалт ці пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў" на 3 гады калоніі. 9 жніўня 2020 года ён аказаў супраціў супрацоўнікам міліцыі падчас разгону вулічнай акцыі пратэсту ў Жлобіне — наносіў удары па шчытах сілавікоў. Дзмітрыя Падлобнікава Беларусі выдала Расія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.