Кіяўлянаў заклікалі эканоміць электрычнасць пасля чарговага ракетнага ўдару

"Інакш будзем сядзець пры свечках" / pixabay
Укрэнерга заклікае кіяўлянаў эканоміць электраэнергію па вечарах. Раніцай, 15 кастрычніка, Расія нанесла ракетны ўдар па Кіеўскай вобласці. У выніку сур'ёзна пацярпеў аб'ект энергасістэмы, паведамілі ў Укрэнерго.
Намеснік старшыні адміністрацыі прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка папрасіў прыслухацца да гэтай просьбы таксама жыхароў жыхароў Жытоміра, Чаркасаў і Чарнігава.
"Калі гэтай рады не прытрымлівацца, будзем мець цяжкасці, давядзецца зноў даставаць свечкі і атрымваць усе наступствы адсутнасці электрычнасці", — напісаў Цімашэнка ў сваім тэлеграм-канале.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.