Кіроўца ў Мінску знёс клумбу з кветкамі на кругавым скрыжаванні
Наступствы аварыі ў Мінску / t.me/gaiminsk
Кіроўца ў Мінску на кругавым скрыжаванні не справіўся з аўто — яго спыніла клумба. Гэта здарылася на прашпекце Дзяржынскага ў кірунку вуліцы Францішка Багушэвіча.
За стырном Фальксвагена быў 24-гадовы мясцовы жыхар. Ён разбіў аўто, але ў здарэнні ніхто не пацярпеў.
Аварыя ў Мінску / t.me/gaiminsk