Кіроўца Mercedes з 580 кг выбухоўкі кажа, што яго выкарысталі ўцёмную

Пошук выбухоўкі

Пошук выбухоўкі / Кадр з відэа

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі, паведамілі дзяржаўныя тэлеканалы. На беларуска-польскай мяжы затрымалі мікрааўтобус Mercedes, які збіраліся перагнаць у Расію. У ім было схавана 580 кг выбухоўкі.

Затрыманы кіроўца Яўген Манько кажа, што яго выкарысталі ўцёмную. Яго фірма займаецца перавозкай аўтамабіляў. Гэты мікрааўтобус папрасіў перагнаць з Літвы ў Расію знаёмы з Эстоніі Раман (а таго папрасіў нейкі Іван). Аднак на ўездзе з Польшчы ў Беларусь сканаванне паказала нехарактэрныя зацямненні ў сценцы і ў падлозе. Праверка паказала, што там было выбуховае рэчыва.

Па версіі прапаганды, выбухоўку дастаўлялі ў РФ для здзяйснення тэрактаў.

Кіроўца Mercedes з 580 кг выбухоўкі кажа, што яго выкарысталі ўцёмную
Кіроўца Mercedes з 580 кг выбухоўкі кажа, што яго выкарысталі ўцёмную
Кіроўца Mercedes з 580 кг выбухоўкі кажа, што яго выкарысталі ўцёмную

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.