Кіроўца BMW загінуў пры сутыкненні са школьным аўтобусам

Аварыя са школьным аўтобусам / МУС
23 траўня каля 15:20 у Чэрвенскім раёне на аўтадарозе М-4 "Мінск-Магілёў" адбылася смяротная аварыя, паведамляе прэс-служба МУС.
44-гадовы магілёвец, які быў за рулём BMW, урэзаўся ў школьны аўтобус МАЗ, які ехаў у спадарожным кірунку. На момант аварыі ў аўтобусе знаходзіліся сямёра дзяцей.
Кіроўца аўтамабіля загінуў на месцы здарэння.
У клініку для ацэнкі стану здароўя даставілі пасажырка BMW — 42-гадовую магіляўчанку, а таксама 13-гадовая дзяўчынку, якая ехала ў аўтобусе.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.