Кіроўца "Аўдзі" не заўважыў, што наехаў на мапед, загінуў рыбак (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося сёння раніцай у Мастоўскім раёне.
Легкавік збіў каля вёскі Лунна мапедыста, які ехаў на рыбалку на Нёман. Кіроўца, што ехаў у Жыровічы ў Слонімскі раён, мапеда не заўважыў і не затармазіў. Мапед, які заскочыў пад правае крыло, "Аўдзі" піхала перад сабой. Кіроўца спыніўся толькі калі пачало рассыпацца лабавое шкло. Рыбак загінуў на месцы аварыі, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.




Фота — ДАІ