Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза падтрымалі падаўжэнне санкцый супраць Расіі

Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза падтрымалі падаўжэнне санкцый супраць Расіі

Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза выступілі за падаўжэнне антырасійскіх санкцый. Пра гэта міністр Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі паведаміў па выніках пасяджэння кіраўнікоў МЗС у Бруселі, піша РБК

Вашчыкоўскі патлумачыў, што Расія не выконвае мінскія пагадненні, таму большасць удзельнікаў пасяджэння пагадзілася на падаўжэнне санкцыяў.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка таксама заявіў журналістам, што будзе ставіць перад Еўрасаюзам пытанне, каб санкцыі супраць Расіі былі падоўжаныя не на 6, а на 12 месяцаў. «Мы будзем рабіць усё, каб усё больш матываваць Расію прыйсці за стол перамоваў, выканаць мінскія пагадненні і вывесці свае войскі з Украіны", — заявіў кіраўнік Украіны.

На красавіцкай сустрэчы з прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў пацікавіўся, чаму ЕС увёў санкцыі толькі супраць Расіі. Магерыні адказала, што Еўрасаюз выступае за тое, каб усе выконвалі мінскія пагадненні.