Кіраўніцтва мінскага "Дынама" не прыняло адстаўку Скрыпчанкі

Вадзім Скрыпчанка

Вадзім Скрыпчанка / прэс-служба ФК "Дынама"

Кіраўніцтва футбольнага клуба "Дынама-Мінск" не прыняло адстаўку Вадзіма Скрыпчанкі. Яго заява разглядалася на сходзе кіраўніцтва ФК, які прайшоў у панядзелак, 23 чэрвеня, паведамляе bel.football са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Па выніках пасяджэння адстаўка Скрыпчанкі з пасады галоўнага трэнера не была прынятая. Трэнерскі штаб у ранейшым складзе працягне сваю працу як мінімум да канца першага круга.

Як паведамлялася раней, 22 чэрвеня мінскія дынамаўцы ў матчы 13-га тура Betera — Вышэйшай лігі прайгралі дзяржынскаму "Арсеналу" — 1:2. Пасля гэтага скрыпчанка заявіў пра намер пакінуць пасаду галоўнага трэнера каманды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.