Хлопчык сарваўся з 4-х метраў, спрабуючы зрабіць сэлфі
Сэлфі / unsplash
Падлетак зваліўся з воданапорнай вежы ў Барысаўскім раёне, намагаючыся зрабіць сэлфі. Пра здрэнне з 17-гадовым хлопцам распавялі ў Следчым камітэце:
Хлопчык спрабаваў пералезці з дрэва на дах закінутага збудавання, але не ўтрымаўся і сарваўся з вышыні чатырох метраў. У яго дыягнаставалі траўму галавы, пералом рукі і кампрэсійны пералом пазваночніка. Цяпер падлетак знаходзіцца ў шпіталі.