У Віцебску за "экстрэмізм" судзяць траўматолага калумбійскага паходжання
Мужчына нарадзіўся ў Калумбіі, а ў Беларусі атрымаў вышэйшую адукацыю / facebook.com
У Віцебску за "экстрэмізм" судзяць траўматолага калумбійскага паходжання. Імя Хорхе Елесера Даса Гайтана з'явілася ў раскладзе суда Кастрычніцкага раёна. Яго абвінавачваюць у адміністрацыйным правапарушэнні — "распаўсюдзе экстрэмізму", піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Мужчына нарадзіўся ў Калумбіі, а ў Беларусі атрымаў вышэйшую адукацыю. Ён скончыў Віцебскі медуніверсітэт і застаўся жыць у нашай краіне.
Раней аналагічны суд адбыўся над Вольгай Даса Гайтан, верагодна, жонкай траўматолага. Супрацоўніцу аднаго з банкаў судзілі за той жа "распаўсюд экстрэмізму".