Хірурга, які летась атрымаў падзяку ад міністра, будуць судзіць за "экстрэмізм"
Ігар Гудкоў / t.me/vitebsk_info
У Шуміліне пад суд за "экстрэмізм" трапіў загадчык хірургічнага аддзялення мясцовай бальніцы Ігар Гудкоў.
Пасяджэнне па яго справе адбудзецца 31 студзеня, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю". Мужчыну вінавацяць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ. Весці працэс будзе суддзя Іна Грабоўская.
Дарэчы, летам мінулага года Ігар Гудкоў атрымаў падзяку ад міністра аховы здароўя.
Шырокамаштабныя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца пяты год.
Ігар Гудкоў атрымлівае падзяку ад міністра аховы здароўя