КХЛ: Мінскае “Дынама” без Ніка Бэйлена перамагло “Металург” — 2:0
Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі перамогу ў гасцявым матчы чэмпіянату КХЛ супраць новакузнецкага "Металлурга" — 2:0. Шайбы — на рахунку Роба Клінкхамера і Яўгена Кавыршына.
Пасля 40 матчаў зубры з 67 ачкамі дзеляць 4 і 5 месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. 21 снежня мінчане згуляюць у новасібірску з мясцовым клубам "Сібір".
Дынамаўцы выйшлі на лёд без абаронцы Ніка Бэйлена, з якім якраз у гэты дзень быў скасаваны кантракт. Аднак гэта не перашкодзіла ім перамагчы "Кузню", якая з'яўляецца аўтсайдарам Усходняй канферэнцыі КХЛ.