КХЛ дыскваліфікавала дваіх хакеістаў мінскага “Дынама”

Дысцыплінарны камітэт Кантынентальнай хакейнай лігі дыскваліфікаваў дваіх гульцоў мінскага “Дынама” за грубыя прыёмы гульні, дапушчаныя падчас матчу з “Авангардам”, які скончыўся на карысць “зуброў” — 1:0.
Форвард дынамаўцаў Мэт Элісан дыскваліфікаваны на тры матчы і пакараны грашовым штрафам за атаку саперніка ў галаву або шыю. Абаронца Кірыл Гатавец не выйдзе на лёд два матчы за штуршок саперніка на борт. Элісан быў пакараны выдаленнем і штрафам да канца гульні непасрэдна на матчы, а Гатаўца вырашылі пакараць пазней, пасля прагляду відэа з эпізодам сустрэчы, паведамляе афіцыйны сайт КХЛ.