КДБ затрымаў у Мінску двух намеснікаў пракурораў за наркотыкі

Камітэт дзяржаўнай бяспекі пачаў крымінальную справу на двух былых намеснікаў пракурораў Савецкага і Ленінскага раёнаў Мінска. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў аддзеле інфармацыі Генпракуратуры. Расследаваннем справы таксама займаецца КДБ.
Пракурорскіх работнікаў падазраюць у незаконным абароце наркатычных сродкаў без мэты збыту. Абодвух узялі пад варту.
Паведамляецца, што мужчын звольнілі з органаў прокуратуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.