"Казахтэлекам" адключыў інтэрнэт па ўсёй краіне
У Казахстане аператар "Казахтэлекам" адключыў інтэрнэт па ўсёй краіне. Прычым адключаны не толькі мабільны, але і кабельны інтэрнэт. Аналагічную меру выкарыстоўвалі беларускія ўлады ў першыя дні пасля выбараў у жніўні 2020 года.
З-за мяжы перасталі адкрывацца казахскія сайты, чые фізічныя серверы размяшчаюцца ў Казахстане (у тым ліку сайты ў зоне .kz).
Паведамляецца, што прынамсі ў Алматы адключылі таксама галасавую сувязь.