Кароткачасовыя дажджы чакаюцца амаль па ўсёй Беларусі ў сераду

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У сераду, 14 траўня, ўначы ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Удзень будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе паўночна-заходні — ад слабога да ўмеранага, удзень — з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 градусаў цяпла, месцамі па краіне прагназуюцца замаразкі ад 0 да -2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 12-18 градусаў са знакам "плюс".

У наступныя дні таксама чакаюцца дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэрмометры ўдзень будуць паказваць +8...+14 градусаў.

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца амаль па ўсёй Беларусі ў сераду
Прагноз надвор'я на 14 траўня / Белгідрамет
Кароткачасовыя дажджы чакаюцца амаль па ўсёй Беларусі ў сераду
Прагноз надвор'я на 14 траўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.