Караць ці ўзнагароджваць: навошта Трамп “легітымізуе” Лукашэнку — эфір

Андрэй Ягораў
Пра неабходнасць пачатку дыялогу заходніх палітыкаў з Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў дэлегат фракцыі “Беларусы” ў КР, палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў пачаў публічна казаць больш за год таму. За што атрымаў тоны хейта. На сёння менавіта ў выніку перамоў на волю выходзяць палітвязні. Вызвалены нават галоўны вораг Лукашэнкі Сяргей Ціханоўскі. Але заклікі “не спыняць ціск на рэжым”, “не ісці на саступкі Лукашэнку” і “караць Лукашэнку, а не ўзнагароджваць” па-ранейшаму гучаць з боку пэўных лідараў дэмсіл. І не толькі лідараў, шчыра кажучы.
У чым неправая Святлана Ціханоўская, калі кажа, што ўзнагароджваць Лукашэнку за тое, што ён вызваляе адных вязняў і на іх месца кідае іншых, нельга? Ці могуць словы хоць некага з палітыкаў дэмсіл сапраўды ўплываць на пазіцыю Вашынгтона і перамовы з Мінскам? Што дае дэмсілам паляпшэнне адносінаў Лукашэнкі з ЗША і ЕС, але пры захаванні рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экс-спікер Каардынайцыйнай рады, дэлегат фракцыі “Беларусы” ў КР, палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.