Канцлер Германіі Олаф Шольц працягвае карыстацца пнеўмапоштай XIX стагоддзя
Олаф Шольц / Reuters
Канцлер Германіі Олаф Шольц працягвае карыстацца пнеўмапоштай XIX стагоддзя. Такія апараты ўвялі яшчэ ў часы Германскай імперыі і кайзераў.
Як піша Bild, сістэма капсул і труб са сціснутым паветрам складаецца з 36 станцый. Іх эксплуатацыя абыходзіцца ў 15 000 еўра ў год, штомесяц па пнеўмапошце дасылаюць каля 1000 лістоў.
Па дадзеных газеты Süddeutsche Zeitung, Олаф Шольц наклаў вета на адмову ад пнеўмапошты з-за страху перад расійскімі хакерамі.