Кампанія-распрацоўшчык гульняў Playgendary сыходзіць з Беларусі
Playgendary / alamy.com
Кампанія-распрацоўшчык мабільных гульняў Playgendary закрывае мінскі офіс і ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі.
Як піша dev.by са спасылкай на ўласныя крыніцы, днямі ў мінскім офісе Playgendary адбылася хваля звальненняў. Для супрацоўнікаў яна стала нечаканай.
Першая хваля звальненняў прайшла ў кампаніі яшчэ летась. Прычым яна закранула супрацоўнікаў, якія працуюць не толькі ў Мінску, але і ў іншых лакацыях.